Беларускія музеі запрашаюць на Ракуцёўскае лета
Роўна 25 год мінула з таго шчаслівага моманту, калі
літаратурна-мемарыяльны музей Максіма Багдановіча «Фальварак
Ракуцёўшчына» прыняў першых наведвальнікаў. Менавіта ім, першым,
пашчасціла акунуцца ў атмасферу старога фальварка, на свае вочы ўбачыць
«Дом гаспадара», што ласкава прымаў беларускага паэта з далёкага
Яраслаўля ў 1911 г, наведаць экспазіцыю ў адноўленым «Дамку арандатара»,
зазірнуць у гумно і наталіць смагу з крыніцы «жывой вады», пра якую
некалі напісаў Паэт…