Як чытаць навіны падчас выбарчай кампаніі
Першае правіла, каб быць інфармаваным, а не падманутым — знайсці надзейную крыніцу інфармацыі. У Беларусі гэта няпроста. Але без гэтага — ніяк. У нас няма грамадскага тэлебачання ці радыё, як ва Украіне. Няма вялікага рынку рэкламы, каб нашы СМІ былі фінансава незалежнымі, няма свабоды слова і незалежнага суда, каб бараніць сябе і журналістаў.