Ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі заявіла пра збор ста тысяч подпісаў
У ініцыятыўную групу Цярэшчанкі ўваходзіць больш за 900 чалавек. Ён тройчы (у 1994, 2001 і 2010 гадах) вылучаўся ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта, адзін раз быў зарэгістраваны кандыдатам
— у 2010 годзе. Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у 2010 годзе за Цярэшчанку прагаласавалі 1,19% выбаршчыкаў.