«Мужчыны ў балаклавах забралі маму з дому». Суд адправіў на дапрацоўку справу эколага Ірыны Сухій
6 верасня старшыню праўлення грамадскага аб'яднання «Экадом» Ірыну Сухій забралі з кватэры яе 93-гадовай маці трое міліцыянтаў. Двое былі ў балаклавах. Родныя кажуць, у кватэры таксама правялі ператрус (або агляд). Сёння справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў. Ці адпусцяць Ірыну дадому, невядома, фармальна яе могуць утрымліваць яшчэ двое сутак.