Эфект «Матылька» — вершы Яўгеніі Янішчыц спявае Таццяна Беланогая
Альбом «Матылёк» — плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць «палескай ластаўкай». Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі «Будзьма беларусамі!», ужо ў продажы.