Вайсковыя могілкі: як знішчаюць унікальны гістарычны ландшафт
Ва ўсім свеце гістарычныя могілкі прывабліваюць турыстаў не толькі імёнамі пахаваных там выбітных асобаў, але і сваёй непаўторнай атмасферай. Але беларускія некропалі могуць яе страціць. Прыклад таму — добраўпарадкаванне Вайсковых могілак у Мінску, якое пераўтварае гісторыка-культурную каштоўнасць другой катэгорыі ў пляскаты палігон.