Дар'я Радзькоўская: Прывітанне, мамачка!
Пішу табе з тваёй роднай вёскі. Ужо наелася бабулінага баршчу, выпіла гарбаты з торцікам. Пасмяяліся, як заўсёды, з дзядулям. Ведаеш, у іх стаіць такая прыгожая елка, як у тваім дзяцінстве: з савецкімі навагоднімі цацкамі і срэбным дожджыкам. Абавязкова сфатаграфую, каб ты, як вернешся дадому, убачыла гэты маленькі цуд.