Ісус-немаўлятка, прыйдзі да нас!
Хто не верыць, што цуды здараюцца, той хай гэтую гісторыю нават не слухае. Яна магла б расхістаць яго каменнае перакананне, што жыццё — гэта нудота, галеча і пакуты, а горш за ўсё жывуць звычайныя людзі ў інфарктавым сэрцы Еўропы.