Каляднае архіпастырскае пасланне Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ)
Надыходзіць вялікае сьвята Нараджэньня Хрыстовага — Каляды! Гэтую падзею сьвяткуем урачыста штогод, бо вынікам прыходу на зямлю Сына Божага Ісуса Хрыста ёсьць Хрысьціянства, да якога
тысячу гадоў таму далучыліся й продкі беларусаў. Яно зьмяніла сьвет, прапаведуючы мір і любоў як паміж людзьмі, так і паміж цэлымі народамі. Сьведчаньне пра мір было першаю весткаю ад анёлаў у
Калядную ноч: “Слава Богу ў вышынях, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля!” (Лк.2:14).