Філосаф Пётра Рудкоўскі: Кандрусевіч сыходзіць з Касцёлу, але яго ўплыў і аўтарытэт застаюцца
Палітычны крызіс у Беларусі выразна адбіўся ў тым ліку на Каталіцкім касцёле. Святары і іерархі актыўна выступілі супраць жорсткасці сілавікоў, фальсіфікацыі выбараў, маліліся за параненых і загінулых, пасля чаго зазналі сапраўдны пераслед. Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў жніўні адправіўся з працоўным візітам у Польшчу, чатыры месяцы не ўпускалі ў Беларусь, а некаторыя святары апынуліся за кратамі, піша «Наша Ніва».