Камісію па расследаванні збіцця людзей узначаліў выхадзец з КДБ
Яшчэ напрыканцы жніўня Генеральная пракуратура абвясціла, што пад яе эгідай створаная Міжведамасная камісія, якая возьме на сябе вывучэнне скаргаў людзей, якіх збівалі і з якіх здзекаваліся сілавікі. Ужо два месяцы прайшло з дня выбараў, але пра вынікі дзейнасці камісіі зусім нічога не вядома.