«Менталітэт чыноўнікаў ад культуры яшчэ не гатовы да ўспрымання сучаснага танца»
Раду Паклітару, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны і народны артыст Малдовы, кіраўнік і галоўны балетмайстар Акадэмічнага тэатра «Кіеў мадэрн-балет», у Беларусі амаль што свой. У 1991 – 2001 гадах ён працаваў у трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «балетмайстар» (курс народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева), і менавіта на беларускай сцэне дэбютаваў як харэограф.