«Беларускі Marvel» цяпер анлайн: выйшлі электронная версія комікса пра суперакуляры і тэматычны сцікерпак
У анлайн-фармаце стаў даступны комікс «Погляд у мінулае», створаны ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 «Я бачу!». Цяпер пра прыгоды школьніцы Алесі можна прачытаць не толькі ў друкаванай версіі, але і на сайце комікса. Для таго, каб кожны мог бліжэй пазнаёміцца з гераіняй і яе сябрамі, выпушчана спецыяльная серыя сцікераў для месенджараў Viber і Telegram.