Ювелірная майстэрня ў цэнтры Гомеля ў якасці бонусаў раздае беларускую крыптавалюту талер
Незвычайную паслугу прапануюць у адной з ювелірных майстэрняў у самым цэнтры горада. Пасля таго, як кліент скарыстаўся паслугамі майстэрні, у якасці прыемнага бонуса яму на электронны кашалёк пералічваюцца талеры — гэтакія беларускія біткоіны. Іх можна збіраць ці выкарыстоўваць у якасці электронных грошай. Але, як сцвярджаюць распрацоўшчыкі талераў, з часам каштоўнасць гэтай валюты будзе расці.