Лагвінец: Ініцыятыва ЛДП — спроба здагадацца, што меў на ўвазе Лукашэнка
Палітолаг Алесь Лагвінец пракаментаваў ініцыятыву Ліберальна-дэмакратычнай партыі пра змены праз рэферэндум у Канстытуцыю Беларусі, паводле якіх тэрмін прэзідэнцтва павялічваецца з 5 да 7 гадоў, тэрміны дэпутатаў усіх узроўняў — з 4 да 5 гадоў, адбываецца пераход на прапарцыйна-мажарытарную сістэму.