Учора з’явілася інфармацыя, што фізраствор (хларыд натрыю) перасталі адпускаць у аптэках без рэцэпту. Бацькі былі здзіўлены: многія выкарыстоўваюць стэрыльную салёную ваду для прамывання носа і інгаляцый хворым дзецям, паведамляе rebenok.by
Пасля травеньскага эксперыменту ў Беларусі зноў дазволілі дастаўку лекаў і іншых аптэчных тавараў — гэтым разам да 1 ліпеня. Першымі сэрвіс перазапусцілі аптэчныя сеткі ADEL і "Добрыя лекі". Кур'еры развозяць заказы пры набыцці ад 30 рублёў у Мінску і абласных цэнтрах.
Аптэчныя сеткі рыхтуюцца да падаражання лекаў і медвырабаў з лютага. Падаражэнне складзе каля 10%. «Падаражэе амаль усе», — сказалі FINANCE.TUT.BY у адной з аптэчных сетак.
На фоне каронавіруса ў Беларусі ў тры разы павялічыўся попыт на парацэтамол і антыбіётыкі. Гэта выклікае заклапочанасць у медыкаў. Адмыслоўцы адначаюць, што ўжыванне антыбіётыкаў не дапаможа ў прафілактыцы і самалячэнні.
Раздзельны збор пратэрмінаваных лекаў у Мінску плануецца ажыццяўляць з красавіка 2021, паведаміла агенцтва "Мінск-Навіны".
Міністэрства аховы здароўя апублікавала адрасы сайтаў у інтэрнэце для замовы лекавых сродкаў. Але продаж у інтэрнэце лекаў, якія рэалізуюцца без рэцэпта ўрача, дазволены часова, да 1 ліпеня 2020 года.
У Беларусі спрашчаецца працэдура дзяржаўнай рэгістрацыі лекаў, адпаведнае палажэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў №191, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Асацыяцыя прадпрыемстваў анлайн-гандлю звярнулася ва ўрад з прапановай правесці эксперымент па пашырэнні пераліку тавараў, што рэалізуюцца ў інтэрнэт-крамах, паведамілі ў асацыяцыі.
У Кітаі ўжо распрацавалі вакцыну, якая выпрацоўвае імунітэт да віруса новага тыпу Covid-19. Але яшчэ патрэбныя далейшыя праверкі і дапрацоўкі.
Лукашэнка 31 снежня падпісаў указ №499, паводле якога Міністэрству аховы здароўя даручана да 1 траўня 2020 года стварыць дзяржаўную ўстанову «Дзяржаўны фармацэўтычны нагляд у сферы абарачэння лекавых сродкаў "Дзяржфармналяд"».
Міністэрства аховы здароўя вынесла на грамадскае абмеркаванне пералік лекаў, якія абавязкова павінны быць у любой аптэцы, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
З новага года ў Беларусі ўсталююць новыя гранічныя адпускныя цэны на імпартныя лекі, якія будуць ніжэйшымі, чым цяпер. Пра гэта заявіў 2 кастрычніка ў парламенце міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт Еўрарадыё.
У пераліку — 35 найменняў лекаў беларускай вытворчасці: антыбіётыкі, абязбольвальныя, кроплі для вачэй, мазі, раствор для ін'екцый у ампулах і многае іншае, паведамляе «Еўрарадыё».
Міністэрства аховы здароўя Беларусі хоча знізіць кошт на некаторыя лекі. Таму яно просіць дасылаць фота чэкаў на прэпараты, якія за мяжой каштуюць танней. Аб гэтым паведамляецца на сайце міністэрства.
Беларускіх і ўкраінскіх пенсіянераў, якія стала жывуць у Літве, прапануюць з наступнага года лекаваць бясплатна, нават калі яны ніколі не плацілі падатак на абавязковае страхаванне здароўя, паведамляе Еўрарадыё.
У Слуцку пачасціліся выпадкі, калі хворыя, нягледзячы на абвастрэнне рэўматоіднага артрыту, адмаўляюцца ад шпіталізацыі. Яны баяцца падчапіць бранхіт альбо ў пнеўманію ў пульманалагічным аддзяленні, дзе яны павінны праходзіць лячэнне.
Літовец вёз у Беларусь лекі для жонкі, а апынуўся ў турме.
Асноўную частку лекаў, якія прызначаныя для лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы і глаўкомы, цяпер нельга набыць у льготным парадку: са значнай зніжкай (10 ці 50%) ці атрымаць бясплатна, паіша «Еўрарадыё».
На сайце Petitions.by з'явіўся зварот з патрабаваннем праверкі «таемных выпрабаванняў медыцынскіх прэпаратаў на беларусах». За лічаныя гадзіны набралася больш за тры сотні подпісаў, перадае Радыё Свабода.
24-01-2021
Liberation: У Беларусі «новае грамадства нараджаецца ў суседніх кварталах»
СМІ прагназуюць хуткую адстаўку генерала Чарнова, «куратара беларускага пытання» у Крамлі.
Акцыі пратэста адбываюцца ў Беларусі 24 студзеня
Пад пагрозай санкцый Алексін перапісаў бізнес на сыноў
У Беларусі 1752 новых выпадкі каронавіруса за суткі
У мінскім парку ляжыць куча галоў з пазнавальным тварам: фотафакт
Дзярждэп ЗША заклікаў Расію вызваліць Навальнага і асудзіў «прымяненне сілы» ў шэрагу гарадоў
Бацька хлопчыка, які атрымаў у школе ЧМТ, не звярнуўся ў міліцыю
Віктар Бабарыка: 2020 год не прайшоў дарма
У Расіі таксама знайшлі «лялькаводаў» пратэстаў