Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі распачынаюць новы цыкл лекцый
Лятучы
ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла
"Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні", якая
адбудзецца 19 красавіка а 18.30 у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16).
Філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч прамаўляе на тэму «Будучыня Беларусі:
прагнозы, праекты, мары і фантазіі».