Адвакатку Людмілу Казак хочуць пазбавіць ліцэнзіі з-за адміністрацыйнага правапарушэння
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» сталі вядомыя падрабязнасці анансаванага Мінюстам пазбаўлення ажвакаткі Людмілы Казак ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Як адзначаецца ў паведамленні аб разглядзе пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі, падставай для пазбаўлення абаронцы Марыі Калеснікавай адвакацкага статуса з’яўляецца «здзяйсненне дзеянняў, што дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру, якое мела выраз у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 23.4 КаАП».