«Пасля перамогі мы звольнім усё Міністэрства культуры»
Оперную дзіву Маргарыту Ляўчук цяпер ведаюць нават тыя, хто ніколі не быў у оперы — дзякуючы сатырычнаму дуэту «Красная зелень», у якім спявачка ўдзельнічае разам з бардам і блогерам Андрэем Павуком. Абодва з мінулай восені жывуць у Вільні. Маргарыта не можа вярнуцца дамоў, бо ўпэўненая: у Беларусі яе чакае турма. «Белсат» паразмаўляў са спявачкай.