Самы непрадказальны, містычны фестываль гэтай восені: «Дзень усіх Святых у Бруге»!
Магутны гук, змрочныя інсталяцыі, шакавальныя перформансы і тагасветныя дэкарацыі! У ноч, калі халоднае святло месяца з цяжкасцю прабіваецца праз нізкія аблокі, у цёмных завулках ажываюць цені, а парывісты вецер шпурляе пад ногі мокрае лісце, дзверы паба «Бруге» адчыняцца для тых, хто чакаў гэтай ночы цэлы год!