Беларусь губляе насельніцтва: як шмат і калі гэта скончыцца?
У Беларусі працягвае скарачацца колькасць насельніцтва. На пачатак лістапада ў краіне пражывала 9 мільёнаў 477,1 тысячы чалавек, паведамляе Белстат. Гэта на 14,8 тысячы чалавек менш, чым на пачатак года. TUT.BY паглядзеў, як у Беларусі змяніліся колькасць насельніцтва і колькасць занятых у эканоміцы.