НАК патлумачыла, чаму беларуская міліцыя павінна стаць паліцыяй
Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне, якое ўзначальвае Павел Латушка, у сваім тэлеграм-канале заявіла, што беларуская міліцыя мусіць змяніць назву на «паліцыя». Раней НАК апублікавала план рэформаў МУС. Сярод прапановаў – ліквідацыя АМАПу, ГУБАЗіКу, Алмазу ды іншых структураў МУС, піша Белсат.