Мінінфарм і МУС адмовіліся каментаваць сюжэт на «Беларусь 1», дзе прысутнічала нецэнзурная лексіка
«Так, масавасць пратэстаў сапраўды падае, а вось агрэсіўнасць узрастае», — з гэтых слоў пачынаецца сюжэт апошняй пятнічнай «Панарамы» пра пратэсты. Перадача атрымалася б звычайнай для канала «Беларусь 1», калі б не адно але: у эфір, верагодна, выпадкова патрапіў кавалак нейкай перапіскі ў тэлеграм, якая змяшчае нецэнзурную лексіку. Пакуль рэакцыі ад дзяржорганаў не было.