Стаць экстрэмістам: хутка і лёгка
Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ад Міністэрства інфармацыі ўтрымлівае больш за 240 матэрыялаў: кніг, сайтаў і паблікаў (а таксама магнітаў і аўдыёфайлаў). Новы закон аб СМІ легалізуе пазасудовую блакіроўку, якая дэ-факта адбываецца ўжо зараз, а таксама дазволіць блакаваць цэлыя сацсеткі.