Святы блізка: Мінлясгас нагадаў аб штрафах за высечку елак
Праз тыдзень — з 17 снежня — у Беларусі пачнуць адчыняцца елачныя кірмашы. Да 22 снежня іх будзе працаваць 1146 па краіне. Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае аматарам жывых дрэў аб няхітрых правілах, якія трэба памятаць пры куплі навагодняй елкі, каб свята не было азмрочана немалым штрафам, піша TUT.by.