Журналісту «Моцных Навінаў» Надзеі Пужынскай далі 14 сутак арышту. Дзе і калі яе судзілі — невядома
У Гомелі судзілі журналістку мясцовага партала «Моцныя Навіны» — але ніхто з блізкіх і калег, якія дзяжурылі два дні ў будынку суда, не змог трапіць на пасяджэнне. Надзеі Пужынскай далі 14 сутак.