Права на памяць: як у Беларусі ідзе вайна за некропалі
Старажоўка, абсерваторыя, стадыён Дынама, Лютэранскі сквер, Залатая Горка, вуліца Сухая — у адным толькі Мінску гэтыя месцы аб’ядноўвае тое, што калісьці тут былі могілкі. І яшчэ — што цяпер амаль ад усіх іх не засталося і следу. Ва ўмовах чарговага наступу на некропалі («добраўпарадкаванні» Вайсковых могілак і Курапатаў) у Мінску гутарылі пра тое, ці ёсць у беларусаў культура памяці і што рабіць, каб захаваць гістарычныя пахаванні ў нашай краіне.