На радзіме Васіля Быкава пройдзе традыцыйны моладзевы летнік
У Бычках — на радзіме Васіля Быкава — 20 чэрвеня пачнецца штогадовы моладзевы летнік, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.