Нацыянальны ўніверсітэт імя Гілевіча распачынае падрыхтоўчыя курсы абітурыентаў
Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта
імя Ніла Гілевіча дзейнічаюць з верасня 2018 года для вучняў старэйшых класаў
(10 — 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды
і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя
Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры
наяўнасці попыту) французская мовы.