Наступствы стыхіі ў краіне: без электрычнасці застаюцца 500 населеных пунктаў
У панядзелак парывы ветру дасягалі 29 м/с), ад яго наступстваў пацярпеў 51 населены пункт у Брэсцкай (Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Іванаўскі, Кобрынскі, Івацэвіцкі, Пінскі і Пружанскі раёны), у Гродзенскай (Ваўкавыскі раён), у Гомельскай ( Жлобінскі раён), у Мінскай (Клецкі і Салігорскі раёны) і ў Магілёўскай (Дрыбінскі і Слаўгарадскі раёны) абласцях. Пра наступствы такога надвор'я піша Наша Ніва.