«Ён не самотны…» Данута Бічэль пра Алеся Чобата
Алесь Чобат прыйшоў у грамадскае жыццё Горадні як палітык. Пісьменнікам ён стаў услед за палітыкам. Яго погляды і яго слова не мяняліся. Толькі дасканаліліся, узмацняліся. Чобат прыйшоў адначасна ў літаратуру і ў адраджэнскі рух са сваімі думкамі, са сваёй праўдай.