Апытанне: Толькі 2% ІТ-кампаній спадзяюцца на лепшае
З 1 студзеня павысілі стаўкі падаходнага падатку для работнікаў кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій — іх паднялі з 9% да 13%. Раней прадстаўнікі ІТ-рынку, каментуючы магчымае павышэнне падаткаў, казалі, што «такія змены парушаць прынцып, які дзейнічае ў дачыненні да ПВТ на працягу апошніх 15 гадоў, а менавіта нязменнасць заканадаўства».