Беларусам расхацелася ў Расею
Мой сябра адвеку прагнуў, каб яму не прыходзілася выбіраць.
Баяўся ён не самога працэсу выбару, але наступстваў, іншымі словамі,
адказнасьці за свой выбар, перакладаючы гэтую адказнасьць на каго заўгодна. На
жонку, на дзяцей, на тэлевізар.