На доме, дзе жыў Рыгор Барадулін, з’явілася мемарыяльная дошка
Напярэдадні святаў, 24 снежня, на доме па вуліцы
Мележа,4, дзе з 1980 да 2014 года жыў і працаваў народны паэт Беларусі Рыгор
Барадулін, з’явілася мемарыяльная дошка. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі
дзясяткі людзей.