Нобелеўскую прэмію па фізіцы далі за раскрыццё «самых цёмных сакрэтаў Сусвету»
Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 2020 год прысудзілі тром навукоўцам — Роджэру Пенроўзу (Вялікабрытанія), Райнхарду Генцэлю і Андрэа Гез (абодва ЗША). Брытанец атрымае палову прэміі за адкрыццё, што «ўтварэнне чорных дзюр служыць надзейным пацвярджэннем агульнай тэорыі адноснасці», а Генцель і Гез — за «адкрыццё супермасіўнага кампактнага аб'екта ў цэнтры галактыкі». Кажучы пра важнасць работ навукоўцаў, прадстаўнік Шведскай акадэміі заявіў, што прэмія прысуджаецца за «раскрыццё самых цёмных сакрэтаў Сусвету».