Музейная ноч: алея закаханых, байкеры ды старыя друкаркі (+фота)
У ноч музеяў мінскія ўстановы працавалі хто да 2:00, а хто і да 5:00. Атмасфера была летняя, святочная і разняволеная, як на еўрапейскіх фестывалях. Хаця было прахалодна, і не так, як летняй ноччу, што апрані копту з доўгімі рукавамі — і гатова, а з халодным ветрам, так што многія прыхапілі тэрмасы.