Падзеленыя кратамі

Вынікам канфлікту між грамадствам і ўладай, які абвастрыўся ў 2020 годзе, сталі тысячы крымінальных спраў.

Сотні людзей патрапляюць за краты, месяцамі пакутуюць ў камерах СІЗА, атрымліваюць бязлітасныя прысуды да шматгадовага зняволення.
Яны не застаюцца адны — неабыякавыя суайчыннікі пішуць лісты салідарнасці, збіраюць перадачы, дапамагаюць сваякам.

Але не менш важкія выпрабаванні дастаюцца сваякам арыштаваных. І іх голас мусіць гучаць.
Як жыць і выжываць у сітуацыі, калі тваіх блізкіх вырвалі з жыцця і кінулі за краты?
Дзе браць сілы, каб даваць сваю падтрымку і любоў тым, хто ў зняволенні?

Цягам некалькіх месяцаў журналісты «Новага Часу» сустракаліся з сем'ямі зняволеных па палітычных матывах. Іх гісторыі чытайце ў нашым праекце.

  • Грамадства
  • 14-10-2021
  • Дзіяна Серадзюк
Photo 2021 10 13 17 29 05 logo

«Для кожнага з нас заўжды ёсць адзін сябар і блізкі чалавек — Мама»

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. На жаль, не ўсе беларускія мамы змогуць абняць сваіх дзяцей. У кагосьці з іх дзеці сядзяць у турмах па палітычна матываваных абвінавачаннях, а некаторыя з маці і самі за кратамі. Сярод іх — палітзняволеная выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава.

  • Грамадства
  • 29-09-2021
  • Дзіяна Серадзюк
Img 20210919 003616 logo

Вольга Івашына: За кратамі Дзяніс перажыў асабістую сустрэчу з Богам

Сістэма намагаецца зрабіць усё, каб задушыць апошнюю надзею ў нязгодных, і прыклад нашага калегі, палітвязня Дзяніса Івашына, які ўжо сёмы месяц за кратамі па падазрэнні ва «ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў», — адно з найяскравых таму пацверджанняў. Яму зладзілі інфармацыйную блакаду — амаль не прапускаюць лістоў нават ад родных, а яшчэ выставілі новае таямнічае абвінавачанне. Але гэта не толькі не ламае Дзяніса і яго родных, а наадварот, матывуе на яшчэ больш актыўнае супрацьстаянне.

  • Грамадства
  • 23-09-2021
  • Дзіяна Серадзюк
Aksana ahurczykava  mama bulybenka   fota dzmitry dzmitryeva. novy czas logo

Мама палітзняволенай студэнткі Асі Булыбенка: Гэтыя дзеці — і ёсць будучыня

«Я ўпершыню ўбачыла, як падае зорка, зразумела, якое ў мяне любімае дрэва і дазволіла сабе жыць», — гаворыць Аксана Агурчыкава, мама палітзняволенай Анастасіі Булыбенка, якую асудзілі на 2,5 гады калоніі па «справе студэнтаў». Напярэдадні народзінаў дачкі Аксана шчыра распавяла, які шлях ёй давялося прайсці, каб прыняць сітуацыю, і як з-за кратаў Ася мяняе яе жыццё.

  • Грамадства
  • 20-09-2021
  • Дзіяна Серадзюк
Dsc02398 logo

Маці палітвязня Аляксея Галаўко: Цяпер — вельмі зручны час, каб ізаляваць усіх «недабранадзейных»

Двойчы на тыдзень Алена Галаўко, маці палітвязня Аляксея Галаўко, ездзіць з Брэста ў Мінск, каб зрабіць сыну перадачу ў СІЗА на Валадарскага. Першае ўражанне ад Алены — лёгкасць, хоць сітуацыю, у якой яна і яе сям’я жыве ўжо паўгода, лёгкай не назавеш. Але гэтая ўсмешлівая, вытанчаная жанчына з яснымі вачыма, здаецца, навучылася знаходзіць раўнавагу і перамагаць стрэс. 

  • Грамадства
  • 10-09-2021
Photo5231464265146283502

«Мы тут, бачым неба, сонца, нашых дзяцей, а яны не могуць»

Алеся Сяргеенка — жонка палітвязня Максіма Сяргеенкі, якому далі тры гады калоніі за «лялькі» чыноўнікаў і Лукашэнкі. Яна распавяла «Магілёўскай вясне», праз што даводзіцца праходзіць жанчыне, чый муж быў рэпрэсаваны за свае перакананні.

  • Грамадства
  • 07-09-2021
  • Дзіяна Серадзюк
Mycollages  1  1

«Гэта, фактычна, катаванні». Як жывуць за кратамі маці і сын — фігуранты справы «аб тэрарызме»

Гучная справа «аб тэрарызме», пра якую на дзяржаўным тэлебачанні нават знялі шматсерыйны фільм з экс-палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам у галоўнай ролі, нарабіла шмат шуму, але цяпер пра яе нічога не чуваць. Навін пра следчыя дзеянні па ёй і пра тое, што адбываецца з фігурантамі, няма з пачатку вясны — ад таго моманту, калі «асобам, занесеным у спіс тэрарыстаў», забаранілі пераводзіць грошы на рахункі.

  • Грамадства
  • 06-07-2021
  • Дзіяна Серадзюк
Kasakouskaja. fota dzmitryja dzmitryeva  novy czas9 logo

«Я заўжды пішу сыну, што мы з ім моцныя і ўсё вытрымаем»

У Мінску судзяць палітвязня Арцёма Касакоўскага — 23-гадовага оптыка з Ліды, якога абвінавачваюць у намеры ўдзельнічаць у масавых беспарадках, а таксама наўмысна пашкодзіць маёмасць. Маці хлопца Святлана Касакоўская некалькі разоў на тыдзень ездзіць за 150 кіламетраў з Беняконяў, дзе жыве, у Мінск, каб адвезці на «Валадарку» перадачу сыну і яго «непалітычным» сукамернікам, якім амаль ніхто нічога не перадае. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, Святлана горача падтрымлівае Арцёма і верыць у перамогу.

  • Грамадства
  • 21-06-2021
  • Дзіяна Серадзюк
Sjam ja uladzimira hundara  fota dzmitryja dzmitryeva  novy czas13 logo

«Ён быў і застаецца Рыцарам Свабоды»

Баранавіцкага краязнаўцу і актывіста, інваліда другой групы Уладзіміра Гундара 20 траўня асудзілі на 3 гады калоніі за гвалт ці пагрозу ўжывання гвалту да службовай асобы. Апроч таго, ён — фігурант справы Мікалая Аўтуховіча аб «тэрарызме», суду па якой яшчэ не было. Мы з’ездзілі ў Баранавічы і спыталі ў родных зняволенага, хто такі Уладзімір Гундар і што з ім адбываецца за кратамі.

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: