Крымінальная справа журналіста Андрэя Пачобута будзе перагледжана судом 23 верасня
23 верасня суд Ленінскага раёна Гродна будзе пераглядаць крымінальную справу журналіста Андрэя Пачобута. Як паведаміў Пачобут на сваёй старонцы ў Facebook, 21 верасня яму прынеслі
позву з запрашэннем з'явіцца ў суд у панядзелак у 15.30. "Дзеянне, на якое мяне запрашаюць, называлі аптымістычна: "пра вызваленне ад пакарання". Ну што ж,
будзем вызваляцца, хто ж супраць", — піша журналіст.