Затрыманая пенсіянерка: «Міліцыянты прызнаваліся, яны супраць таго, што з намі робяць»
«Ці было мне страшна? Мне 83 гады, у мяне рак лёгкіх, стан здароўя ў мяне цяжкі, я памру і без іх. Але тое, што яны мне дапамагаюць такім чынам, гэта будзе пляма на іх» — кажа мінчанка Наталля Дзмітрыеўна Семянькова.