Рок дзевяностых, трэш-фолк і стымпанк на «Пешаходцы» (фота)
Вулічны фэст музыкаў «Пешаходка», які ўжо стаў рэгулярнай падзеяй у Верхнім горадзе Мінска, у гэты раз прайшоў з даволі незвычайнай праграмай. Хэдлайнерамі вечару сталі «дзікія народнікі» «Irdorath» і мелагучны калектыў «WERASEN», а адкрываў музычную частку кавер-бэнд «LeViNi».