У Мінску становіцца менш прадпрымальнікаў
Паводле звестак Белстата, на 1 лістапада 2018 года ў краіне дзейнічала 142,5 тыс. юрыдычных асоб і 243,7 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Колькасць юрыдычных асоб у параўнанні з 1 студзеня 2018 года вырасла на 0,7%, ІП — на 0,1%. Разам з тым за апошнія 12 месяцаў колькасць юрыдычных асоб вырасла на 1%, ІП — скарацілася на 0,2%.