Парламент ратыфікаваў пратакол, які нівелюе наступствы падатковага манеўра Расіі на нафту
Палата прадстаўнікоў 9 красавіка ратыфікавала беларуска-расійскі міжурадавы пратакол аб асобных пытаннях прымянення міжнародных дагавораў аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін
(іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза (МС) нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з
нафты.