«Плана ўцякаць не было». Мінчанін пазнаў сябе на відэа з маршу і распавёў, як адседзеў 13 сутак
15 лістапада ў час нядзельнага маршу ў рэдакцыю TUT.BY даслалі відэа, на якім за чалавекам, які ўцякае, едзе машына ДАІ. Мужчыну на запісы клічуць Яўген. На кадрах бачна, што яму атрымоўваецца схавацца, але, як распавядае сам бягун, ненадоўга. У той дзень яго ўсё-такі затрымалі і пасля на 13 сутак адправілі за краты. За гэты час Яўген паспеў прачытаць тры кніжкі, ацаніць «турэмны сэрвіс» і зразумець, што самае страшнае ў зняволенні — гэта сукамэрнік, які любіць без канца казаць. Аб відэа і буднях у зняволенні мінчанін распавёў TUT.BY.