У Бабруйску падатковая будзе хадзіць па вяселлях і правяраць фатографаў, музыкаў і вядучых
Бабруйская падатковая інспекцыя вырашыла, што вяселле — лепшае месца для праверкі тамады, фатографаў, відэааператараў, дэкаратараў, дызайнераў, артыстаў, музыкаў, танцораў і іншай «вясельнай абслугі» на прадмет своечасовай выплаты адзінага падатку.