Калядны вечар у Ганконгу (Фотарэпартаж)
Збегам абставін гэтыя Каляды і Новы Год я сустракаю ў Ганконгу — сямімільённым горадзе з незвычайным лёсам, незвычайнага выгляду, дзе сышліся рэлігіі і традыцыі Азіі і Еўропы, гісторыя і
сучаснасць. Гэтае змяшэнне культур асабліва адчуваецца, калі шпацыруеш па вуліцах горада напярэдадні Калядаў. Мая памяць і фотаапарат зафіксавалі рознакаляровыя імгненні каляднага Ганконгу.