Ад следчага даведалася, што справа тычыцца «праекта грамадскага ТБ». Юлія Слуцкая дала інтэрв'ю з СІЗА
22 снежня вядомы медыяменеджар і заснавальніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая разам з блізкімі вярталася з адпачынку дадому. У аэрапорце яе папрасілі прайсці праз чырвоны мытны калідор — з таго моманту блізкія страцілі з ёй сувязь. Як аказалася, Юлію затрымалі, павезлі на «агляд месца злачынства», а пасля — у Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК. 31 снежня ёй прад'явілі абвінавачанне за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры. Цяпер Юлія Слуцкая, як і яе калегі, знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Праз адваката Сяргея Лепеша яна змагла даць інтэрв'ю tut.by і распавесці пра ўмовы свайго ўтрымання і некаторыя абставіны справы.