Былы памочнік Трампа па нацыянальнай бяспецы прызнаў сваю віну ў хлусні пра кантакты з паслом Расіі
Сенсацыйная навіна з ЗША: былы дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майкл Флін прызнаў сябе вінаватым у дачы лжывых паказанняў ФБР аб сваіх перамовах з тагачасным паслом Расіі ў Вашынгтоне Сяргеем Кісляком. Флін заявіў пра гатоўнасць супрацоўнічаць са следствам у абмен за змякчэнне пакарання.
Генерал Флін заявіў у судзе, што прымае на сябе «поўную адказнасць за свае дзеянні».