Таццяне Караткевіч адмовілі ў сустрэчы са студэнтамі-эканамістамі і памежнікамі
Кандыдатцы ў прэзідэнты Таццяне Караткевіч адмовілі ў сустрэчы са студэнтамі Эканамічнага ўніверсітэта ў Мінску. Адміністрацыя БДЭУ спасылаецца на пастанову Мінгарвыканкама, дзе прапісаныя
дазволеныя для сустрэч месцы. У гэтым спісе 203 пляцоўкі, у тым ліку школы, гімназіі, каледжы.