«Руіны і зараз спрабуюць прадаваць»
Працягваюцца размовы аб шляхах вываду нашай эканомікі з крызісу, пра рэформы. Некаторыя нават працягваюць верыць, што рэфармаванне эканомікі цалкам магчыма і пры гэтай уладзе. Трэба толькі пераканаць яе ў неабходнасці рэформаў, бо і сама яна накшталт як ўсвядоміла, што прывяла краіну да «найнебяспечнай кропкі».