З юбілеем, «Маладзёжка»!
Пяцьдзясят год споўнілася 2 лютага легендарнай радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная». З гэтай, бадай, самай цікавай і неардынарнай рэдакцыі дзяржаўнага радыё выйшла некалькі
пакаленняў выбітных журналістаў, многія з якіх і сёння працуюць у лепшых выданнях, як у беларускіх, гэтак і замежных. Амаль дваццаць гадоў таму, напярэдадні першых прэзідэнцкіх выбараў, тагачасныя
ўлады, якія складаліся пераважна з прадстаўнікоў былой камуністычнай наменклатуры, пайшлі нават на рэарганізацыю Белтэлерадыё, каб знішчыць «свавольную і разбэшчаную дэмакратыяй»
маладзёжную рэдакцыю. І ў іх гэта атрымалася, хоць дух «Маладзёжкі» жыве і сёння, у наш даволі няпросты для журналістаў і ўсяго грамадства час.